Даследаванні "омікрона": часцей хварэюць маладыя, але шпіталізацый менш
Пасля святаў можа з'явіцца ўсплёск захворванняў "омікронам" / pixabay.com
Сярод тых, хто захворвае "омікронам" значна больш маладых людзей, распавядаюць дацкія спецыялісты.
Таксама "омікрон" у параўнанні з "дэльта" нашмат лепш супрацьстаіць вакцынацыі. Аднак вопыт Даніі паказвае, што хуткае разгортванне рэвакцынацыі магло б дапамагчы скараціць рост колькасці інфекцый.
Ёсць і добрая навіна. У Паўднёвай Афрыцы, эпіцэнтры новай ўспышкі захворвання, узровень шпіталізацыі з "омікронам" нашмат ніжэй, чым падчас іншых хваль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.