Даўгі дзяржпрадпрыемстваў дасягнулі 3,2 мільярда рублёў

Даўгі дзяржпрадпрыемстваў дасягнулі 3,2 мільярда рублёў

Даўгі дзяржпрадпрыемстваў дасягнулі 3,2 мільярда рублёў па стане на 1 студзеня 2018 года і ствараюць пагрозу для фінансавага становішча краіны. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на аналітычны агляд Нацбанка “Фінансавая стабільнасць у Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе”.

За мінулы год праблемныя актывы выраслі на 0,1 мільярда рублёў, а іх удзельная вага ў праблемных актывах банкаўскага сектара склала 58%. Пры гэтым ёсць значная колькасць буйных атрымальнікаў крэдытаў, якія з вялікай доляй верагоднасці не змогуць іх вярнуць самастойна — гэтыя даўгі складаюць ажно 14% ад ВУП.

Эксперты Нацбанка адзначаюць, што летась зменшыліся даўгі прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і прамысловасці, але ў апрацоўчай галіне сітуацыя пагоршылася — там доля праблемных актываў вырасла амаль на 5% і цяпер складае 22,6%. У сельскай гаспадарцы па-ранейшаму шмат даўжнікоў і гэта сведчыць пра нездавальняючы стан шэрагу прадпрыемстваў гэтай галіны.
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі