“Дай дарогу!” і Akute пакінуць сваю музыку “ВКонтакте”
“Мы ж з’яўляемся народным калектывам. Народным і застанемся!” — вельмі проста тлумачыць сваю пазіцыю лідар ДД! Юрый Стыльскі.
У суполцы брэсцкага гурта “Дай дарогу!” ВК 12 тысяч прыхільнікаў. Кожны з іх мае на "сцяне" запісы любімага гурта.
“Я думаю, мы пакуль на такіх парах, што мы далёка не Майкл Джэксан, а яшчэ знаходзімся ў андэграўндзе. Таму мы толькі за папулярызацыю, — каментуе для Еўрарадыё лідар "Дай дарогу!" Юрый Стыльскі. — Няхай людзі слухаюць, пампуюць — шмат мы не згубім. Нават калі мы будзем шыфраваць нашыя песні і толькі прадаваць іх, усё роўна народ будзе іх заліваць. Мы ж з’яўляемся народным калектывам. Народным і застанемся!”
Амаль 4 тысячы чалавек уваходзяць у суполку магілёўскага гурта Akute. Па інфармацыі Еўрарадыё, музыкі нават не абмяркоўвалі магчымасць выдалення сваіх песень з вК.
Нагадаем, ужо тыдзень адміністрацыя "ВКонтакте" выдаляе музыку, залітую на серверы сацыяльнай сеткі з парушэннем аўтарскіх правоў. У адказ людзі вывешваюць песні любімых артыстаў пад іншымі назвамі.
Ачысціць “вК” ад нелегальнага кантэнту патрабуюць буйныя музычныя лэйблы, якім належаць правы на творчасць артыстаў.
На фота: лідар "Дай дарогу!" Юрый Стыльскі.