“Дай Дарогу!” рыхтуюць да выхаду “Акустыку №3”
Для пласцінкі каманда запісала 30 кампазіцый.
“Мы запісалі 30 песень — сярод іх розныя пераробкі і некалькі новых, — распавядае лідар гурта Юрый Стыльскі. — Мы там граем усім аркестрам, бо звычайна акустыка ў нас была паўкастрыраваная, я адзін яе запісваў. А цяпер мы сабраліся разам, запрасілі сола-гітарыста і запісалі паўнавартасную, шчыльную па саўндзе “Акустыку №3”.
Дагэтуль паведамлялася, што “Дай Дарогу!” неўзабаве выпусцяць "The Best", прымеркаваны да 15-годдзя гурта. Анансуе альбом песня “Армия” з пласцінкі 2004 года “20 см”.
Нагадаем, першы акустычны альбом “Дай Дарогу” “Акустыка-1” быў выдадзены ў 2006 годзе. Праз 5 гадоў свет убачыла наступная акустычная пласцінка брэсцкіх панкаў “Боли нет”.