“Дай Дарогу!” знялі міні-фільм пра свой летні фестывальны марафон

Гурт “Дай Дарогу!” змантаваў чатыроххвілінны фільм, які распавядае пра закуліснае жыццё летняга міні-туру. За дзесяць дзён музыкі праехалі 10 тысяч кіламетраў і адыгралі восем канцэртаў.

“Нам проста захацелася падзяліцца з усімі ўражаннямі ад паездкі, — кажа мэнэджар гурта Яўген Крук. — Таму збольшага гэта менавіта наша відэа справаздача пра тое, як мы ездзілі. Але там ёсць і частка выступу Noize MC на “Доброфесте”, ёсць відэа, якое зняла вакалістка Guano Apes Сандра Насіч. Падчас фестывалю “Мост” яна выхапіла ў нас нашу гоўпрошку і скакала па сцэне, здымала музыкаў, потым мы ў іх грымёрцы адпачывалі… Мне падаецца, даволі эксклюзіўнае відэа атрымалася”.

Цяпер брэсцкія музыкі рыхтуюць невялічкі сюрпрыз для прыхільнікаў, падрабязнасці якога пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі