Дажджы і да +16: надвор'е ў Беларусі на 9 кастрычніка

Восеньская беларуская прырода / Еўрарадыё
Восеньская беларуская прырода / Еўрарадыё

У нядзелю, 9 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У апошні дзень гэтага тыдня тэмпература паветра ўночы складзе ад +7 да +12 градусаў. Па паўднёвым усходзе будзе крыху халадней, ад +4 да +6 цяпла. А ўдзень будзе +10..+16.

Вецер у нядзелю будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Удзень месцамі парывісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі