Дазволеныя толькі афіцыйныя сцягі: чаму з Еўрабаскета вывелі людзей з БЧБ

Бел-чырвона-белыя сцягі з "Пагоняй" у жывым эфіры "Беларусь 2" / @ tribuna_by
Бел-чырвона-белыя сцягі з "Пагоняй" у жывым эфіры "Беларусь 2" / @ tribuna_by

У Міжнароднай федэрацыі баскетбола патлумачылі, чаму на Еўрабаскеце-2021 заўзятараў з БЧБ-сцягамі паліцыя вывела з матчу, піша Tribuna. 

У арганізацыі адзначаюць, што па правілах у месцы правядзення спаборніцтваў забароненыя ўсе сцягі, "акрамя афіцыйных сцягоў краін", якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах FIBA.

Супрацоўнікі службы бяспекі заўсёды тлумачаць усім заўзятарам (не толькі Беларусі), што гэтае правіла дзейнічае для ўсіх сцягоў і сімвалаў. Толькі сцягі краін-удзельніц (якія паднятыя пад скляпеннямі арэн) Еўрабаскета дазваляецца выкарыстоўваць, — кажа прэс-служба Міжнароднай федэрацыі баскетбола.

Інцыдэнт адбыўся 17 чэрвеня на матчы зборнай "Беларусь-Іспанія".

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі