Дэбаты: крытык Ціханоўскай Павел Усаў vs дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька
Павел Усаў і Анатоль Лябедзька
Ці ў правільным кірунку ідуць беларускія дэмакратычныя сілы? Ці прыносяць плён высілкі Офіса Святланы Ціханоўскай: гэтыя сотні сустрэч, і часам на вельмі высокім узроўні, праведзеныя за апошнія чатыры гады — гэта ўсё не дарма? А што апаненты Офіса? Яны апынуліся па-за палітычным мэйнстрымам праз сваю прынцыповасць — ці праз сваю нікчэмнасць? Пра ўсё гэта — літаральна праз пару хвілінаў.
Сёння ў дэбатах сустракаюцца прадстаўнікі, можна сказаць, супрацьлеглых сілаў у беларускім дэмакратычным руху. Гэта палітолаг, паслядоўны крытык ОСЦ, кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў і палітык, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.