Справа аб забойстве Нямцова. Што важна ведаць

16 красавіка 2017 года. Месца забойства Барыса Нямцова. Вялікі Маскварэцкі мост і від на Крэмль. Фота: Улад Докшын "Новая газета".
16 красавіка 2017 года. Месца забойства Барыса Нямцова. Вялікі Маскварэцкі мост і від на Крэмль. Фота: Улад Докшын "Новая газета".

27 лютага 2015 года палітык Барыс Нямцоў і мадэль Ганна Дурыцкая ішлі па Вялікім маскварэцкім мосце. За імі з белай машыны ЗАЗ “Шанс” сачылі двое людзей. Адзін з іх выйшаўшы з аўто наблізіўся да пары ззаду і выпусціў з пісталета 6 куль у Нямцова. Ганна Дурыцкая не пацярпела. Пасля кілер сеў у машыну і з'ехаў з саўдзельнікам-вадзіцелем на канспіратыўную кватэру.

За 76 дзён судовых пасяджэнняў па справе аб забойстве Барыса Нямцова сталі вядомыя шматлікія дэталі трагічнай падзеі. Былі дапытаныя дзясяткі сведак і названыя меркаваныя выканаўцы. Аднак ёсць шмат сумневаў, што ў следства і суда атрымалася ўстанавіць рэальных заказчыкаў злачынства.

На лаве падсудных знаходзяцца пяцёра, але ні адзін з іх не з'яўляецца арганізатарам. Суд па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова падыходзіць да канца. Выданне “Грамадскае” сабрала самыя важныя аспекты рэзананснай справы.

 

Дэталі забойства

За час судовых пасяджэнняў вымалявалася карціна злачынства. Стала зразумела, што за Нямцовым сачылі як мінімум з кастрычніка 2014 го. Для падрыхтоўкі злачынства за 19 млн рублёў была набытая кватэра на вуліцы Веернай ў Маскве і яшчэ адна кватэра на той жа вуліцы была знятая. Саўдзельнікі нанялі домработніцу, якая падтрымлівала чысціню ў памяшканнях (пазней яна стала важным сведкам у справе і апазнала падазраваных).

Падазраваныя купілі мабільныя тэлефоны для перамоваў пра забойства. Неасцярожнасць у паводзінах з прыладамі дапамагла следству выйсці на саўдзельнікаў. Таксама для сачэння за Нямцовым была набытая машына ЗАЗ "Шанс", на якой кілер з'ехаў з Вялікага Маскварэцкага моста пасля забойства. 27-га лютага 2015 года ЗАЗ "Шанс" ездзіў следам за машынай Барыса Нямцова, не адпускаючы даўжэй, чым на 6 секунд.

У судзе не быў прадстаўлены важны доказ: відэа з камер назірання Федэральнай службы аховы. У ФСО заявілі, што не валодаюць такім матэрыялам, бо Вялікі Маскварэцкі мост не з'яўляецца ахоўнай тэрыторыяй (знаходзіцца ў 300 метрах ад Крамля).

 

 

 

Абвінавачаныя

У сакавіку 2015 года па гарачых слядах былі затрыманыя 5 датычных да злачынства, па версіі следства. Гэта браты Анзор і Шадзід Губашавы, Заур Дадаеў, Хамзат Бахаеў і Тамерлан Эскерханов. Яшчэ адзін, Беслан Шаванаў, па розных звестках ці то пакончыў з сабой пры затрыманьні ў Чачні, ці то яго забілі сілавікі.

5-х падазраваных затрымалі ў розных рэгіёнах Расіі: Чачня, Інгушэція, Масква і Маскоўская вобласць.

Дело об убийстве Немцова. Что важно знать
Цемірлан Эскерханаў, браты Анзор і Шадзід Губашавы, Заур Дадаеў і Хамзат Бахаеў. Фота: Улад Докшын, "Новая газета".

Заур Дадаеў ― меркаваны кілер. Ён быў байцом чачэнскага батальёна Росгвардыі "Поўнач". Менавіта ён, на думку следства, страляў у Нямцова. Спачатку ён прызнаўся ў злачынстве і даў паказанні супраць астатніх затрыманых. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў назваў яго патрыётам Расіі і заявіў, што Дадаеў не здзяйсняў забойства. Пасля гэтага падазраваны адмовіўся ад сваіх слоў і заявіў, што яго катавалі. Падчас аднаго з допытаў ён сказаў, што забойства замовіў нехта Русік.

Хамзата Бахаева арыштавалі на падставе паказанняў Заўра Дадаева. Абвінавачванні ў захоўванні зброі і саўдзеле ён адмаўляе. Адвакат сям'і Нямцова кажа, што следства сабрала недастаткова доказаў вінаватасці Бахаева.

Шадзід Губашаў ― траюрадны брат Заўра Дадаева. Па версіі абвінавачвання, Шадзід перавозіў саўдзельнікаў злачынства, сачыў за Нямцовым, збіраў пра яго інфармацыю ў інтэрнэце і дапамог саўдзельнікам схавацца. Падчас допыту ў красавіку 2015 года Шадзід даў паказанні супраць Дадаева і свайго роднага брата Анзора: у ноч забойства яны яму распавялі, што забілі "гэтую амерыканскую мразь і жывёліну Нямцова" ― Заур стрэліў у яго, а Анзор быў за рулём.

Анзор Губашаў не ўказваў на Шадзіда як на саўдзельніка злачынства. З увосень 2014 ён сачыў за Нямцовым. У дзень забойства высачыў яго ў ГУМе і сядзеў за рулём ЗАЗ "Шанс", забраў кілера Заўра Дадаева з Вялікага Маскварэцкага моста. Вылічыць Анзора Губашава следству дапамагло тое, што ён адзін раз уставіў сваю карту ў, так званы "баявы тэлефон", які саўдзельнікі выкарыстоўвалі падчас сачэння.

Темирлан Эскерханов ― былы супрацоўнік паліцыі Чачні. На думку абвінавачання, сачыў за Нямцовым, вазіў саўдзельнікаў па горадзе і дапамог схавацца пасля забойства. У яго тэлефоне было знойдзена знакамітае відэа, на якім Барыс Нямцоў кепска адгукаецца пра Уладзіміра Пуціна.

Гэтых пецярых чалавек абвінавачваюць у забойстве па найме і незаконным абароце зброі, за гэта можа пагражаць тэрмін да пажыццёвага.

 

Арганізатар забойства па версіі следства

Падчас суда пракурор Марыя Семяненка заявіла, што акрамя пяці падсудных ёсць яшчэ Руслан Мухудзінаў, які знаходзіцца ў вышуку.

Дело об убийстве Немцова. Что важно знать
Картка Руслана Мухудинова на сайце Інтэрпола. "Каўказскі вузел".

Русик, які па словах Заўра Дадаева, замовіў яму забойства, на думку следства, гэта кіроўца намесніка камандзіра батальёна "Поўнач" Руслана Герамеева ― Руслан Мухудзінаў. Яго абвінавачванне назвала арганізатарам злачынства, нібыта ён абяцаў 15 млн рублёў выканаўцам забойства. Ён знаходзіцца ў вышуку.

На думку следства, групай саўдзельнікаў кіраваў чалавек малодшы іх па ўзросце і званні. Па дадзеных праваахоўных органаў, Мухудзінаў па падробленым пашпарце пакінуў Расію і знаходзіцца ў ААЭ.

 

"Кадыраўскі след"

Рэальным непасрэдным арганізатарам злачынства абарона сям'і Нямцова называе Руслана Герамеева. Менавіта ён купіў кватэру на вуліцы Веернай, у якой збіраліся саўдзельнікі. Ён знаходзіўся ў Маскве ў дзень забойства Нямцова і трымаў сувязь з іншымі падазронымі.

Герамеева называюць блізкім да кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Па словах апошняга, Герамееў ― "адзін з самых лепшых воінаў, які абараняў нашу дзяржаву, Расію".

Ён служыў у батальёне "Поўнач" пад кіраўніцтвам Алібека Дзелімханава, брата дэпутата Дзярждумы Адама Дзелімханава "правай рукі" Кадырава.

Камандзір батальёна "Поўнач" Алібек Дзелімханаў ― адзіны прадстаўнік чачэнскіх сілавых структур, які ўзяў удзел у судзе.

Следства не змагло дапытаць Герамеева: у Следчым камітэце растлумачылі, што ім не адчынілі дзверы.

Выданне "Новая газета" звярнулася да Рамзана Кадырава з просьбай садзейнічаць допыце Руслана Герамеева.

Дело об убийстве Немцова. Что важно знать
Аператыўная здымка. У цэнтры ― Руслан Герамееў. На пярэднім плане ― Тамерлан Эскерханаў. У гасцініцы "Украіна" за дзень да забойства. Апублікавана ў "Новай газеце".

Замена прысяжных

З калегіі ў 22 прысяжных (12 асноўных і 10 запасных) 7 выйшлі. Старшына прысяжных па прозвішчы Прыемскі папрасіў вызваліць яго ад абавязкаў, бо ў метро з ім спрабаваў загаварыць мужчына, які прадставіўся сваяком Хамзата Бахаева. Прыемскі спачатку заявіў, што гэта не паўплывае на яго аб'ектыўнасць, але пазней змяніў сваё меркаванне.

Прысяжныя Алена Вядзюк была адхіленая з-за скаргі, у якой гаварылася, што яна нібыта дзялілася з іншымі прысяжнымі сваімі развагамі пра датычных да забойства.

 

"Украінскі след"

Гэта была адна з першых версій агучаных следствам. Але на працягу ўсяго працэсу абвінавачванне не згадвала пра гэта і суд не разглядаў гэтую версію. "Украінскі след" існаваў, хутчэй, у расійскіх СМІ. На пачатку чэрвеня праўладная газета "Вести" напісала, што да забойства Нямцова датычныя ўкраінскія спецслужбы і добраахвотнікі.

Галоўны рэдактар выдання "Каўказскі вузел" Рыгор Шведаў назваў гэтую версію "прапагандысцкім злівам".

"Не атрымліваецца цяпер прывязаць "крывавы рэжым" і "вашынгтонскі абкам", дзярждэп і іншыя структуры, дык цяпер яны не раз спрабавалі агучыць, што за замахам стаіць Украіна, мне здаецца гэта адзін з прапагандысцкіх "зліваў", на якія не варта звяртаць увагі. Я ўпэўнены, што забойства Нямцова звязанае з выхадцамі з Чачні...".

 

 

 

Яўген Савацееў, "Грамадскае"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі