Дэпутат Касцян: “Ведаеш беларускую мову і гісторыю – можаш жаніцца”
Супрацоўнікі міграцыйнай службы прапаноўваюць больш жорстка правяраць мігрантаў, якія жадаюць атрымаць беларускае грамадзянства праз шлюб на прадмет яго фіктыўнасці. І прапаноўваюць унесці адпаведныя змены ў закон аб сям’і і шлюбе. А дэпутат Сяргей Касцян прапаноўвае дазваляць браць шлюб толькі з тымі замежнікамі, якія ведаюць беларускую мову і гісторыю Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун, у Беларусі дастаткова жорсткае міграцыйнае заканадаўства. Фіктыўны ж шлюб — гэта даволі законны сродак абыйсці яго. Штогод з дапамогай фіктыўнага шлюбу ў Беларусі застаюцца каля 100 мігрантаў. І прапанаваныя змены, кажа ён, дазволяць супрацоўнікам Дэпартамента проста не выдаваць дазволы на часовае альбо сталае пражыванне ў Беларусі тым замежнікам, чые пачуцці і жаданне стварыць сям’ю выклікаюць у іх падазрэнні. Таму ўжо на восеньскай сесіі дэпутаты павінны разгледзець прапанаваныя змены ў закон аб сям’і і шлюбе.
Аляксей Бягун: “Тое, што шлюб фіктыўны, можна даказаць толькі праз суд. Але па нашых звестках, такіх шлюбаў каля 100 ў год. Праверку будуць праводзіць супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі. Сумесна з іншымі службамі і органамі ўнутраных спраў. І мы не будзем даказваць фіктыўнасць шлюбу. Мы будзем даказваць, што ў нас ёсць дастаткова падставаў меркаваць, што сям’я створаная выключна для атрымання дазволу на пастаяннае месца жыхарства. І таму будзем яго вывучаць, распытваць мужа і жонку і тады прымаць рашэнне аб ануляванні альбо адмове ў выдачы дазволу на часовае ці пастаяннае месца жыхарства”.
Па яго словах, сярод мігрантаў хапае розных людзей. Нават з крымінальным мінулым. На іх рахунку каля 1% правапарушэнняў ад агульнай колькасці па краіне. Пры тым, што толькі ў 2007 годзе ў Беларусь прыехала больш за 14 тысяч мігрантаў. З іх 12, 5 тысяч – жыхары краін СНД і Балтыі. Усяго сёння ў нас жыве каля 130 тысяч замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Але большасць, кажа намеснік начальніка, тых, хто прыязджае сюды зарабляць грошы. Хоць часам і нелегальна. І ствараюць семі’і, якія спачатку падаюцца чыноўнікам фіктыўнымі, але з часам пераконваюць у сур’ёзнасці сваіх намераў. Праз нараджэнне сумесных дзяцей. Тады іх здымаюць з міліцэйскага кантролю.
Аляксей Бягун: “На першы погляд было зразумела, што шлюб фіктыўны, бо яны на мове адной не размаўлялі, жылі па розных адрасах. Потым у іх з’яўляюцца дзеці ад сумеснага шлюбу, і яны жывуць. І мы кажам, што гэтага чалавека ўжо можна здымаць з кантролю, бо гэта сапраўды сям’я ў поўным сэнсе гэтага слова”.
Негатыўна выказалася ў дачыненні да фіктыўных шлюбаў і намесніца старшыні камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Ніна Федарук. Па словах дэпутата, мігранты не толькі здабываюць сабе від на жыхарства, але і права на атрыманне розных дзяржаўных ільгот. Таму яна – за змены, накіраваныя на барацьбу з такімі шлюбамі.
Ніна Федарук: “Мы ідзем па шляху паляпшэння стану сям’і, павелічэння памеру дапамогі, тым жа маці-адзіночкам. І праблема рэгістрацыі шлюбаў павінна быць пад увагай у нашай дзяржаве. Бо, на жаль, ёсць сем’і, дзе гэтым карыстаюцца. Канешне, ідзе інтэнсіўнае назіранне за сем’ямі, каб ведаць, якія у іх адносіны, ці трэба даваць від на жыхарства, ці варта гэта рабіць? Я лічу, што гэта ў нас робіцца ў разумных межах. А ўрэгуляванне гэтых адносінаў павінна быць у межах прававога поля”.
Па словах намесніка старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргея Касцяна, у Беларусь прыязджаюць не лепшыя людзі і, што самае горшае, часцей за ўсё мусульманскага веравызнання, што можа прывесці да канфрантацыі з мясцовым насельніцтвам у будучыні.
Сяргей Касцян: “Даць ім свабоду і праз 10 гадоў гэта будзе ўжо не Беларусь славянская праваслаўная, мусульманская дзяржава! А гэта значыць пагромы, патрабаванні незаслужаныя. Тое, што цяпер адбываецца ў Нямеччыне, Францыі, Англіі і г.д. таму, каб не дапусціць гэтай непатрэбнай бойні, скандалаў і пагромаў, неабходна зараз прыняць захады”.
Таму, на думку дэпутата, неабходна перш чым выдаваць дазвол на пастаяннае месца жыхарства, а тым больш – рэгістраваць інтэрнацыянальны шлюб, неабходна праверыць замежнага прэтэндэнта на валоданне беларускай мовай, веданне гісторыі і культуры Беларусі.
Сяргей Касцян: “Мовы не ведаеш, значыць усё – вывучай мову, толькі потым дазвол! Ведаеш беларускую мову – калі ласка! Нашу гісторыю, нашу культуру, нашы традыцыі. А то прыязджаюць і пачынаюць свае правы качаць: “А ў нас так. А вы пайшлі вон! Мала, што вы вякамі тут жылі і сваімі традыцыямі. А ў нас свае! Падпарадкоўваецеся нам.” Не, гэта складанае, далёка не простае пытанне міграцыі!”