Дэпутатаў Дзярждумы папрасілі правесці летні адпачынак у Расіі
Толькі дэпутаты ад партыі Жырыноўскага не атрымалі такіх рэкамендацыяў.
Дэпутаты расійскай Дзярждумы ад партый "Адзіная Расія" і "Справядлівая Расія" атрымалі вусныя рэкамендацыі падтрымаць патрыятызм і летні адпачынак прабавіць на курортах Расіі. Пра гэта піша расійская газета "Известия". Неўзабаве такя ж рэкамендацыі атрымаюць і дэпутаты ад КПРФ. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі і самі прадстаўнікі партыйных фракцыяў у Думе.
А вось у фракцыі ЛДРП лічаць, што кожны дэпутат мае права сам выбіраць месца адпачынку. Намеснік старшыні Дзярждумы Ігар Лебедзеў кажа, што дэпутаты і так скарацілі свае заробкі на 10%, але гэта не дапамагло ўзняць эканоміку. Таму выбар месца адпачынку — асабістая справа кожнага.
Фота — joinfo.ua