Дэпутаты прапанавалі амніставаць асуджаных па "наркатычным" артыкуле 328 КК

Валянцін Міхневіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё​
Валянцін Міхневіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё​

Камісія па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў прапанавала ўключыць у законапраект аб амністыі асуджаных па ч.1, і ч. 2 наркатычнага артыкула 328. Пра гэта распавёў яе старшыня Валянцін Міхневіч. 2 красавіка ён сустракаўся з удзельніцамі руху "Маці-328", якія прыйшлі да парламента.

Па словах Міхневіча, дэпутаты прапануюць прымяніць амністыю і да асуджаных па ч. 3 артыкула 328, але толькі да непаўналетніх. МУС паведаміла, што "пачула пазіцыю дэпутатаў" і ўлічыць яе ў падрыхтоўцы законапраекта аб амністыі. Разгледзець гэты законапраект дэпутаты плануюць да траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі