Дэпутаты ўхвалілі закон па абароне дзяцей ад "шкоднай інфармацыі"

Дэпутаты ўхвалілі закон па абароне дзяцей ад "шкоднай інфармацыі"

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 15 кастрычніка прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь". Паводле слоў міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, папраўкі носяць міжгаліновы характар і прызначаны для комплекснага прававога рэгулявання адносін, звязаных з абаронай дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. У іх адзначаны ўмовы і парадак паведамлення аб змесце інфармацыйнай прадукцыі, магчымасці нанясення ёю шкоды здароўю і развіццю дзіцяці шляхам прысваення інфармацыйнай прадукцыі адпаведнага знака ўзроставай катэгорыі. У гэтым выпадку маюцца на ўвазе ўзроставыя катэгорыі "0+" (г. зн. без абмежаванняў), "6+" (для дзяцей, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі "12+", "16+" і "18+".

Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, будуць абавязаныя прысвойваць ёй знак узроставай катэгорыі. У камп'тарных клубах, інтэрнэт-кавярнях, установах адукацыі давядзецца выкарыстоўваць "праграмна-апаратныя сродкі фільтрацыі, якія даюць магчымасць не дапусціць распаўсюджвання сярод дзяцей шкоднай інфармацыі".

Каардынаваць гэтую дзейнасць будзе грамадска-кансультацыйны савет, які плануецца стварыць пры ўрадзе.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі