ДФР: на "Белгазпрамбанк" пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў
На "Белгазпрамбанк" пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў. Пра гэта журналістам Радыё "Свабода" паведамілі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў.
"ДФР заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 “Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры" і паводле ч. 2 арт. 235 "Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйных памерах". Цяпер праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. Дадатковая інфармацыя будзе прадстаўленая пазней", — паведамілі ў падатковай паліцыі.
Фігурантамі справы з'яўляюцца як былыя, так і цяперашнія супрацоўнікі банка. Разам з тым Віктар Бабарыка, былы кіраўнік банка і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, на цяперашні момант не мае працэсуальнага статусту ў справе, кажуць у ДФР.
Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 11 чэрвеня ў галоўны офіс "Белгазпрамбанка" на вуліцы Прытыцкага ў Мінску прыйшло каля паўсотні супрацоўнікаў падатковай паліцыі ў масках.
Дарэчы, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад сілавікоў "прашарсціць пузатых буржуяў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.