Для беларусаў стварылі сайт-генератар скаргаў

Для беларусаў стварылі сайт-генератар скаргаў

Пачаў працу сайт-генератар скаргаў. Як адзначае тэлеграм-канал @rada_vision, skarga.help "новы інструмент мірнага пратэсту". Карыстальніку трэба выбраць парушэнні са спісу, які прапануецца для прагляду, а алгарытм дае спасылкі на адпаведныя артыкулы беларускага заканадаўства, якія былі парушаныя. У выніку застаецца толькі адаслаць скаргу ў адпаведны дзяржаўны орган.

Вядома, што праект распрацаваны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады і хабу "Перамен".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі