Для Касцюговай і Кузінай пракурор патрабуе па 10 гадоў зняволення
Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна / spring96.org
Пракурор патрабуе для Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай па 10 гадоў зняволення, даведалася Еўрарадыё. Суд над імі распачаўся 6 лютага ў Мінску.
Палітзняволеных вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады", "Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы" і "Распальванне іншай сацыяльнай варожасці".
Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наше мнение", рэдактарка і аўтарка "Беларускага штогодніка", кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе". Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 года.
Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.