Для нецвярозых кіроўцаў увядуць мінімальны тэрмін пакарання

Для нецвярозых кіроўцаў увядуць мінімальны тэрмін пакарання

Генеральная пракуратура Беларусі падрыхтавала законапраект, які ўзмацняе адказнасць за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Пра гэта кіраўнік ведамства Аляксандр Канюк распавёў на 28-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Новыя нормы робяць больш жорсткім пакаранне за п'янае кіраванне транспартам. У прыватнасці, будзе ўведзена мінімальны і павялічыцца максімальны тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за нецвярозае кіраванне з цяжкімі наступствамі. Пяцігадовы тэрмін пазбаўлення правоў стане безальтэрнатыўным. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі