"Дняпро" атрымаў валявую перамогу над "Крумкачамі" — 2:1

"Дняпро" атрымаў валявую перамогу над "Крумкачамі" — 2:1

14 красавіка ў рамках трэцягу тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе адбыліся два матчы. 

Наваполацкі "Нафтан" прымаў у сябе дома гасцей з "Віцебска". Іх сустрэча завяршылася ўнічыю — 0:0. Дарэчы, на гэты матч прыйшлі толькі 370 гледачоў — гэта антырэкорд сезону.  

Значна больш драматычнай атрымалася сустрэча "Крумкачоў" і магілёўскага "Дняпра". На 11-й хвіліне гулец "Крумкачоў" Бацішчаў адкрыў лік — 1:0. Аднак пасля гэтага ўдача адвярнулася ад сталічнага клуба. Зраўняць лік гаспадарам на 63-й хвіліне дапамог Хотаў, а на 76-й Рудзюк вывеў "Дняпро" наперад. Гульня завяршылася з лікам 2:1 на карысць магілёўскай каманды. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі