“Добры дзед”: ці сапраўды Лукашэнка чакае вяртання тых, хто з’ехаў — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Ужо і сам Лукашэнка далучыўся да намаганняў прапаганды і разам з ёй пачаў маляваць з сябе гуманнага дзеда, які гатовы прабачыць шкадлівых унукаў і унучак. Тых самых, якія праз выбары надумалі здзейсніць “дзяржаўны пераварот і захоп улады”, адправіўшы “дзядулю” на пенсію, але ў выніку вымушаныя былі самі пакінуць краіну. Цяпер “добры і незлапамятны” Лукашэнка гатовы ўсім прабачыць (пасля іх адседкі за кратамі за “злачынствы”) — тым, хто гатовы вярнуцца. Калі хто не гатовы вяртацца мірна, а думае пра сілавы сцэнар, то для такіх у рэжыму ёсць ядзерка!
Чым рэжым плануе завабіць тых, хто з’ехаў, і ці сапраўды Лукашэнку тое вяртанне патрэбнае? Ці варта разлічваць, што рэжым супакоіцца пасля правядзення выбарчага рытуалу ў 2025 годзе, і ці сапраўды Лукашэнка гатовы аддаць Беларусь Расіі ў выпадку рэальнай пагрозы страціць уладу? Якіх зменаў у палітыцы ЕС адносна беларусаў можна чакаць у выніку рэкамендацый ПАСЕ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.