Доктар Камароўскі заклікаў казаць людзям праўду пра сітуацыю з каранавірусам

Доктар Камароўскі заклікаў казаць людзям праўду пра сітуацыю з каранавірусам

Вядомы ўкраінскі доктар Яўген Камароўскі заклікаў казаць людзям праўду пра рэальную сітуацыю з каранавірусам. Ён запісаў эмацыйнае відэа.

"Мне цяжка выбіраць словы. Тое, што бальніцы забіты [людзьмі з каранавірусам], гэта мякка сказана, — гаворыць Камароўскі. — Калі хтосьці з дэпутатаў кажа, што месцы ў бальніцах яшчэ ёсць, ён хлусіць. На могілках месцы яшчэ ёсць, у моргах месцаў няма...".

Доктар заклікае людзей вакцыянавацца. Яўген Камароўскі кажа, што некаторыя не могуць гэта зрабіць, бо ўжо купілі сертыфікаты аб вакцынацыі. Тым часам мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што сталіца Украіны на парозе "чырвонай" зоны эпіднебяспекі.

Раней Яўгена Камароўскага нярэдка паказвалі на беларускай тэлевізіі, цытавалі ў беларускіх дзяржаўных СМІ. Яго цяперашні зварот актуальны і для Беларусі, бо і ў нашай краіне сітуацыя таксама складаная, а многія людзі не давяраюць афіцыйным даным па каранавірусе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі