Долар у Беларусі патаннеў, а еўра б'е рэкорды
Пасля таргоў 4 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 232 рублі і цяпер каштуе 21 486 рублёў, еўра, наадварот, падаражэў на 122 рублі да — 23 798 рублёў.
Атрымліваецца, што еўра пабіў свой рэкорд. Апошні раз самы высокі курс быў 22 студзеня — 23 779 рублі.
Расійскі рубель таксама падаражэў амаль на 7 рублёў і каштуе 280,73 беларускіх.
Беларускі рубель да кошыка валют знізіўся на 0,8%. З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 13,81%, да долара рубель патаннеў на 15,71%, да еўра — на 17,23% і на 9,95% да расійскага рубля.