Домрачава і Б'ёрндален трэніруюцца ў Раўбічах
Знакамітага біятланіста бачылі ў сталічным супермаркеце, дзе ён купляў бананы.
Беларуска Дар'я Домрачава і нарвежац Оле-Эйнар Б'ёрндален, пасля вяртання са збораў на іспанскім востраве Мальёрка, трэніруюцца ў Раўбічах пад Мінскам. Пра гэта піша газета "Комсомольская правда в Беларуси".
Выданне адзначае, што знакамітага біятланіста бачылі ў сталічным супермаркеце, дзе ён купляў бананы. Дар'я Домрачава днямі паўдзельнічала ў ганаровым закрыцці сезону, арганізаваным Беларускай федэрацыяй біятлону. Ёй падаравалі крыштальную вінтоўку.
Нагадаем, чуткі пра раман беларускі і нарвежца з'яўляюцца не першы раз. Два гады таму іх запусцілі італьянскія журналісты, якія сцвярджалі, што Б'ёрндален з-за новага кахання нават пайшоў на развод з жонкай. Домрачава імгненна адрэагавала. Яна напісала ў сацсетках, што не з'яўляецца прыхільніцай таго, каб прыватнае жыццё станавілася здабыткам грамадскасці. "Афіцыйнай інфармацыяй пра маё асабістае жыццё будзе толькі паведамленне пра мой шлюб", — напісала яна. Адзначым, што нарвежскі біятланіст старэйшы за Дашу больш чым на 12 гадоў
Домрачава і Б'ёрндален гулялі ў Канціялахці? (фота)
Фота: biathlon.by і з сацыяльных сетак.