Домрачава нават не ўвайшла ў дзясятку ў гонцы пераследу
12 студзеня на этапе Кубка свету па біятлоне ў Румпольдзінгу беларуская біятланістка заняла 12-е места і прайграла лідару гонкі 1 хвіліну 18 секунд.
Дар’ю Домрачаву падвяла няўдалая стральба — ажно 5 штрафных колаў. Пры гэтым яна стартавала другой і прайгравала чэшскай спартсменцы Габрыэле Соўкалавай толькі 17 секунд. Соўкалава і выйграла сённяшнюю гонку пераследу, чыста адстраляўшыся на ўсіх агнявых рубяжах. Другое месца заняла нарвежка Тора Бергер, а “бронза” ў фінкі Кайсы Макярайнен.
У сённяшняй гонцы годна выступіла беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая закрыла ўсе 20 мішэняў і заняла ў выніку 9-е месца.