Дар'я Домрачава пералезла праз плот, каб трапіць на п'едэстал
Найлепшая беларуская біятланістка спазнілася на ўручэнне прызоў на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе.
Нагадаем, што ў Оберхофе Домрачава заваявала два залатыя (спрынт і гонка пераследу) і адзін бронзавы медаль (мас-старт).
Як піша "Комсомольская правда" на ўручэнне залатога медаля гонкі пераследу біятланістка спазнілася на некалькі хвілінаў. Пабачыўшы, што ўсе шляхі да п'едэстала перакрытыя, Домрачава з вінтоўкай і лыжамі проста палезла праз плот. Другой затрымкай стала тое, што на спартоўцы не было манішкі са стартавым нумарам. Нехта перадаў ёй манішку з нумарам 62, хаця ў гонцы Домрачава бегла пад нумарам 1. Біятланісткі пад такім нумарам у гонцы наогул не было, бо ў гонцы пераследу заяўленыя толькі 60 чалавек.
У выніку Домрачава атрымала віншаванні апошняй з пераможцаў, хаця і была ў гонцы першай.
Фота — kp.by