Домрачава перамагла ў змяшанай эстафеце Гонкі чэмпіёнаў

У змяшанай эстафеце каманда складаецца з пары мужчына-жанчына. Першыя два этапы бяжыць жанчына, астатнія два — мужчына. Домрачава і Шыпулін выдралі гэтую перамогу ў французскага дуэта Мары Дарэн Абэр і Мартэн Фуркад, абышоўшы яго на фінішы ўсяго на 1,5 секунды. Трэцяе месца дасталася Габрыэле Соўкалавай (Чэхія) і Сімону Шэмпу (Нямеччына).



У паслягонкавым інтэрв’ю Дар’я Домрачава прызналася, што гэтая перамога для яе “проста захапленне”.



“Нарэшце я выйграла гонку чэмпіёнаў. Увесь сезон для мяне складваўся на добрай ноце, але галоўнае, што ён сёння скончыўся на добрай ноце. Гэта добрая матывацыя, каб рыхтавацца да новага сезону”, — сказала спартсменка Р-спорт.



Нагадаем, што сёння ў мас-старце Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі