Домрачава сёння пазмагаецца за медалі ў спрынце

9 студзеня ў нямецкім Оберхофе на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 16.25.

Надзеі беларускіх заўзятараў звязаныя з Дар'яй Домрачавай. Яна выдатна выступіла ў сераду ў эстафетнай гонцы 4х6 кіламетраў. Беларускі былі трэцімі дзякуючы неверагоднаму рыўку на фінішы, які здзейсніла Домрачава.

Дар'я Домрачава выйдзе на старт пад 14-м нумарам, Надзея Скардзіна будзе 27-й, Надзея Пісарава — 45-й, Анастасія Дубарэзава — 75-й, Ірына Крыўко — 89-й.

Нагадаем, 11 студзеня беларускія біятланісткі паўдзельнічаюць у гонцы з масавага старту на 12,5 кіламетраў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі