Домрачава ў пятніцу ў Осла паўдзельнічае ў спрынце

Домрачава ў пятніцу ў Осла паўдзельнічае ў спрынце

Дар'я Домрачава ў пятніцу ў Осла паўдзельнічае ў спрынце. 17 сакавіка стартуе заключны, дзевяты этап Кубка свету па біятлоне. Як піша ў сацсетках група "Біятлон online", Домрачава стартуе пад 9-м стартавым нумарам. Надзея Скардзіна — 13-я, Ірына Крыўко — 43-я, Дынара Алімбекава — 81-я, Крысціна Ільчанка — 93-я. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", яна пачнецца ў 15.50.

Мужчынскую зборную Беларусі ў спрынце прадставяць чатыры спартсмена: Сяргей Бачарнікаў (2-гі нумар), Дзмітрый Абашаў (47-ы), Максім Верабей (83-ці) і Аляксандр Дарожка (92-гі стартавы нумар). Жывая трансляцыя будзе на тэлеканале "Беларусь 5", яна пачнецца ў 18.20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі