Допыт Паўла Латушкі ў СК доўжыўся тры з паловай гадзіны
У Следчым камітэце Паўла Латушку дапыталі як сведку па справе аб стварэнні Каардынацыйнай рады. Пра гэта сам экс-дыпламат і сябра прэзідыуму рады распавёў, калі выйшаў з допыту.
Допыт Латушкі доўжыўся тры з паловай гадзіны. З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні справы. Ён нават не мае права называць прозвішча следчага які расследуе справу.
Латушка заявіў, што ціску на яго падчас допыту не было, усё праходзіла ў канструктыўнай атмасферы, "калі можна так сказаць пра дадзенае працэсуальнае дзеянне".
Дзейнасць Каардынацыйнай рады будзе працягвацца, бо яна не выходзіць за рамкі прававога поля, падкрэсліў Латушка. Яе мэта знайсці выйсце з палітычнага крызісу.
Сяброў Каардынацыйнай рады па чарзе выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт. Позву на 26 жніўня атрымала Святлана Алексіевіч, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры.
Павел Латушко вышел из СК, где с 10.00 был на допросе. pic.twitter.com/fLExckVpBr
— TUT.BY (@tutby) August 25, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.