Дождж і мокры снег прагназуюцца ў сераду ў Беларусі
Снег, ілюстрацыйнае фот
У сераду, 4 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны, як і паведамлялася раней, часам пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер уначы чакаецца паўднёвы — ад слабога да ўмеранага, удзень — з пераходам на ўсход, умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла. Удзень прагназуецца -2...+4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.