Дождж з лічынак у самалёце і скрыпкі з абломкаў мігранцкіх лодак — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль нямецкая эканоміка стала трэцяй па велічыні ў свеце, італьянцы расследуюць дзеянні свайго ўрада ў час пандэміі каранавіруса. Тым часам зняволеныя з Мілана майструюць музычныя інструменты з абломкаў мігранцкіх лодак. На іх ужо сыгралі ў адным з самых вядомых оперных тэатраў Еўропы.
Больш падрабязна пра гэта і не толькі чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".
Італія расследуе дзеянні ўрада ў сувязі з Covid-19
Італія правядзе расследаванне дзеянняў урада ў сувязі з пандэміяй Covid-19. Сваякі людзей, памерлых ад каранавіруса, вітаюць гэтае рашэнне і называюць яго "вялікай перамогай". Палітыкі, якія знаходзіліся ва ўладзе ў момант піку эпідэміі, крытыкуюць ініцыятыву.
Італія была першай заходняй краінай, якая паведаміла пра ўспышку каранавіруса, і на сёння займае другое месца ў Еўропе па колькасці памерлых ад Covid-19 — больш за 196 000 чалавек. Болей — толькі колькасць памерлых у Вялікабрытаніі.
Нямецкая эканоміка абагнала японскую і стала трэцяй па велічыні ў свеце
Эканоміка Японіі заглыбілася ў рэцэсію і стала чацвёртай у свеце, саступіўшы месца ЗША, Кітаю і Германіі.
У апошнім квартале 2023 года ВУП Японіі скараціўся на 0,4% паводле гадавога падліку, хоць за ўвесь мінулы год ён вырас амаль на 2%. Але гэтага ўсё роўна не хапіла, каб утрымаць статыстычную "бронзу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.