Дроны атакавалі аэрадром у Паўночнай Асеціі ў 1000 км ад Украіны
Дроны ў Паўночнай Асеціі
Аэрадром у Паўночнай Асеціі, з якога ўзлятаюць вайсковыя самалёты, атакаваны беспілотнікамі раніцай 8 чэрвеня. Іх мэтай удару быў аэрадром у Маздоку, дзе базуюцца расійскія МіГ-31К і Ту-22М3.
Адлегласць ад Украіны да гэтага аэрадрома — каля тысячы кіламетраў.
Мясцовыя блогеры апублікавалі некалькі відэа з пралётам дронаў над тэрыторыяй Паўночнай Асеціяй. Чуваць, як з зямлі БПЛА спрабуюць збіць са стралковай зброі. Пазней адміністрацыя Паўночнай Асеціі абвясціла, што тры беспілотнікі былі збітыя, і яны не прынеслі сур'ёзных разбурэнняў.
Кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла дадаў, што ў выніку ранішняй атакі на Маздок зафіксаваныя "нязначныя разбурэнні і ўзгаранні". У Маздоку адмененыя масавыя мерапрыемствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.