Два беларускія стартапы названыя самымі інавацыйнымі на выставе ў Лас-Вегасе
Два беларускія стартапы атрымалі званне Innovation Awards на найбуйнейшай тэхналагічнай выставе CES, якая праходзіць у Лас-Вегасе. Пра гэта паведамляецца на сайце Парка высокіх тэхналогій.
Разумны касцюм Teslasuit быў прызнаны самым інавацыйным прадуктам у катэгорыі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Сэрвіс маніторынгу жаночага здароўя Flo выйграў у намінацыі "Праграмнае забеспячэнне і мабільныя прыкладанні".
Гендырэктар Flo Дзмітрый Гурскі, каментуючы перамогу, прызнаўся, што вельмі шчаслівы атрымаць такое прызнанне. "CES — адно з самых яркіх прафесійных мерапрыемстваў, якое аб'ядноўвае найлепшыя розумы і ідэі тэхналагічнай індустрыі", — дадаў ён.
CES — гэта найбуйнейшая выстава спажывецкай электронікі ў свеце.