Два чалавекі сталі ахвярамі пажару ў Дзятлаўскім раёне

Два чалавекі сталі ахвярамі пажару ў Дзятлаўскім раёне

Два чалавекі сталі ахвярамі пажару ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна. Здарэнне адбылося позна ўвечары 4 снежня — паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 22.02.

Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце, сцены і маёмасці унутры дома. Загінуў пенсіянер, гаспадар дома, а таксама трактарыст сельскагаспадарчага прадпрыемства, які быў там у гасцях.

Меркаванай прычынай узгарання стала неасцярожнасць падчас курэння, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі