Два мінчукі абстралялі суседзяў з пнеўматыкі

Два мінчукі абстралялі суседзяў з пнеўматыкі

У Мінску супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС затрымалі двух мужчын. Іх падазраюь у хуліганскіх дзеяннях з выкарыстаннем пнеўматычнай вінтоўкі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Здарэнне адбылося 16 ліпеня. Каля 12-й гадзіны ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў двары прыватнага дома па вуліцы Балотнікава нехта страляе з пнеўматычнай вінтоўкі. Выявілася, што два мінчукі ў гасцях у знаёмага ўзялі пнеўматычную зброю яго бацькі і пачалі страляць. Пры гэтым яны пашкодзілі маёмасць суседзяў. 

Як падкрэслівае міліцыя, адзін з маладых людзей быў раней судзімы за крадзяжы. У доме міліцыянты знайшлі і забралі пнеўматычную вінтоўку з прыцэлам, арбалет для падводнага палявання з гарпунам, дзве ўпакоўкі куляў для пнеўматычнай зброі. Матывы іх дзенняў высвятляюцца.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганства. Маладым людзям пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі