"Два сцягі, два гербы, два гімны, два "Байполы" — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
"Два сцягі, два гербы, два гімны, два "Байполы", — так пракаментаваў журналіст Радыё Свабода Алесь Пілецкі сітуацыю, якая цяпер адбываецца вакол арганізацыі беларускіх сілавікоў. І дакладней не скажаш.
Калі коратка, дык кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў звольніў сваіх калег за тое, што яны адмовіліся прайсці паліграф. Яны ў сваю чаргу звольнілі Азарава таму, што ён адмаўляўся даваць фінансавую справаздачу. Аб'яднаны пераходны кабінет, які пачаў праводзіць праверку сітуацыі, заклікаў бакі ўстрымацца ад каментароў. Але бакі працягваюць паліваць адзін аднаго брудам.
Што адбываецца? Наколькі структура, якая мусіць рабіць усё для вызвалення Беларусі ад рэжыму, можа дазваляць сабе такія публічныя разборкі? Ці сапраўды асобы, якія працуюць у апазіцыйных структурах і займаюцца грамадскай дзейнасцю, павінны праходзіць паліграф?
Спрабуем разабрацца ў сітуацыі з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.