Дваіх бабруйчан асудзілі за кветкі і свечкі каля помніка ахвярам рэпрэсій
Помнік ахвярам рэпрэсій у Бабруйску, ілюстрацыйнае фота
У Бабруйску 29 кастрычніка за ўскладанне кветак і запальванне свечак каля помніка "Ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій" затрымалі дваіх чалавек. Як паведамляюць праваабаронцы, гэта былая лекарка Данута Дзьячэнка і выкладчык мясцовага каледжа Віктар Схіба.
Пасля затрымання ў іх дома правялі ператрусы, падчас якіх канфіскавалі тэхніку.
У панядзелак, 30 кастрычніка, працшлі суды. Затрыманых абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні (арт. 24.23 КаАП). Дануту Дзьячэнка аштрафавалі на 740 рублёў (20 базавых велічыняў), а Віктара Схібу — на 74 рублі (2 базавыя).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.