Універсітэцкіх выкладчыц за ўдзел у пратэстах асудзілі на "хатнюю хімію"

Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая 

Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая  / @viasna96

Універсітэцкіх выкладчыц за ўдзел у пратэстах асудзілі на "хатнюю хімію". Іх затрымалі ў ліпені і ад таго часу яны былі за кратамі. Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі, паведамляе Радыё Свабода.

Адна з затрыманых — выкладчыца беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук і дацэнт кафедры беларускай і рускай моваў Надзея Старавойтава. Яе справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Прысуд — тры гады "хатняй хіміі".

Другая затрыманая — выкладчыца рускай мовы, кандыдат філалагічных навук Наталля Сівіцкая. Яна таксама атрымала тры гады "хатняй хіміі".

У жніўні была затрыманая загадчыца інтэрната БДЭУ Алена Драбудзька. За ўдзел у пратэстах яе асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі