Двух гамельчукоў будуць судзіць за марш з дзяржаўнымі сцягамі
У аграгарадку Пакалюбічы пад Гомелем затрымалі двух 26-гадовых мясцовых жыхароў. Хлопцы сарвалі дзяржаўныя сцягі з будынка адміністрацыі і дома культуры. Потым яны прайшлі з гэтымі сцягамі па пакалюбічах — міліцыя апублікавала відэа гэтага маршу.
Адзін са сцягоў пазней знайшлі схаваным у туі, другі вярнулі бацькі аднаго з маладзёнаў.
На хлопцаў пачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.