Двухгадовая дзяўчынка ў Калінкавічах заблакавалася ў машыне
18 верасня ў 16:21 у Калінкавічах ратавальнікам паведамілі, што ў легкавым аўтамабілі аказалася замкнёным двухгадовае дзіця, паведамляе прэс-служба МНС. У машыне заблакаваўся замок.
Ратавальнікі прыбылі на выклік на вуліцу Фрунзе. Выявілася, што замок заблакаваўся ў аўтамабілі "Мерсэдэс" 2005 года выпуску. Пры дапамозе падручных сродкаў ратавальнікі адчынілі дзверы ў машыне. Дзіця пры здарэнні не пацярпела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.