Двухгадовы хлопчык у Бабруйскім раёне сышоў з дома

Двухгадовы хлопчык у Бабруйскім раёне сышоў з дома

У Бабруйскім раёне жанчына дапамагла двухгадоваму дзіцяці, якое адно гуляла па дарозе, піша "Вечерний Бобруйск".

Жанчына ехала на аўтамабілі з пасёлка Туголіца ў Бабруйск каля 11-й гадзіны дня. Каля павароту на вёску Залессе яна пабачыла на дарозе хлопчыка гадоў двух. Дзіця гуляла адно, дарослых паблізу не было.

Бабруйчанка прыгадала нядаўнюю трагедыю ў Камянецкім раёне (двухгадовы Ваня Валошын сышоў з дому адзін, а праз чацвёра сутак яго цела знайшлі ў меліярацыйным канале) і затэлефанавала ў міліцыю. Сама яна засталася з дзіцем чакаць прыезду праваахоўнікаў.

Міліцыянты высветлілі, што хлопчык з бацькамі жывё ў той жа вёсцы. Сям'я стаіць на ўліку ў базе СНС (сацыяльна небяспечнае становішча). Бацька сям'і — рабочы на ​​адным з прадпрыемстваў, маці знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем — дарэчы, тым самым, якое гуляла пры дарозе. 

У той дзень мужчыну неабходна было паехаць у РАУС у Бабруйск, і жонка паехала з ім. Двух сыноў пакінулі пад наглядам дзядзькі — стрыечнага брата бацькі. Той пайшоў да суседзяў дапамагчы па гаспадарцы і ўзяў з сабой старэйшага хлопчыка. Малодшы ў гэты час спаў дома. Калі ён прачнуўся і ўбачыў, што побач нікога няма, то апрануў куртку і пайшоў на вуліцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі