Двухмесячная дзяўчынка памерла ў Лунінецкім раёне

Двухмесячная дзяўчынка памерла ў Лунінецкім раёне

У Лунінецкім раёне следчыя высвятляюць абставіны смерці двухмесячнай дзяўчынкі. 

Трагічнае здарэнне адбылося 23 лютага. Бацькі дзяўчынкі ўвечары знайшлі яе без прыкмет жыцця ў дзіцячым ложку. Медыкі канстатавалі смерць дзіцяці.

"Судова-медыцынская экспертыза высвятляе прычыну смерці, — сказаў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк. — Прыкмет гвалтоўнага характара няма. Сям’я не знаходзіцца ў небяспечным стане. Звычайная станоўчая сям’я".

Памерлая дзяўчынка была трэцім дзіцем у сям'і. Яна нарадзілася 24 снежня 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі