Двум беларускім медцэнтрам вярнулі магчымасць рабіць ПЛР-тэсты

Сдаванне ПЛР-тэсту / Depositphotos / beton_studio
Сдаванне ПЛР-тэсту / Depositphotos / beton_studio

Два беларускія медцэнтры, "Сінэва" і "Аква-Мінск клініка", зноў робяць ПЛР-тэсты з 1 кастрычніка.

Для гэтага неабходна папярэдне запісацца па тэлефоне.

Раней Міністэрства аховы здароўя забараніла "Сінэва" і "Аква-Мінск клініцы" рабіць тэсты з прычыны "істотных недахопаў у арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасць і дакладнасць тэстаў". 

Клініка Gravita і медыцынскі цэнтр "Гарызонт", якіх таксама датычыла забарона, пакуль не аднавілі тэставанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі