Dymna Lotva: як паставіць на вушы Еўропу насуперак прапагандзе — эфір

Dymna Lotva

Dymna Lotva

Год таму (нават троху больш) удзельнікі гурта Dymna Lotva завіталі ў студыю Еўрарадыё, каб пахваліцца сваім выдадзеным на вініле альбомам “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. І расказаць пра тое, як эміграцыя паўплывала на іх творчасць. З таго часу гурт адкатаў некалькі тураў па Еўропе, выдаў два сінглы з кліпамі, заснаваў новы праект Hangover in Minsk, дэбютны альбом якога цяпер міксуецца. І гэта далёка не поўны спіс дасягненняў гурта!

Ці сапраўды "на Захадзе мы нікому не патрэбныя" і як знайсці сваё месца на музычным рынку? Як змянілася творчасць гурта за апошні год і як гэты год на іх паўплываў? Чым былі цікавыя канцэртныя туры гурта і навошта было ствараць яшчэ адзін музычны праект? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.