“Дынама” пераканаўча перамагло “Нас’яналь”, “Шахцёр” мінімальна саступіў ПСВ

Вечарам 21 жніўня прайшлі першыя гульні плэй-оф кваліфікацыі. У галандскім Эйндховене мясцовы ПСВ прымаў салігорскі “Шахцёр”. Галандцы ціснулі на беларусаў увесь матч, аднак забіць змаглі толькі аднойчы – на 60-ай хвіліне пасля паса Мемфіса Дэпая гол забіў Адам Махер. Салігарчане пакуль не губляюць шансы на выхад у групавы этап турніра.

Для мінскага “Дынама” матч з партугальскім “Нас’яналем” склаўся больш удала. Напрыканцы першага тайма гол у вароты гасцей на “Барысаў-Арэне” з пенальці забіў Ігар Стасевіч. А на 55-ай хвіліне Неманя Ніколіч здалёк стрэліў па партугальскіх варотах, мокры мяч зрыкашэціў ад галавы абаронцы і заляцеў у “дзявятку”. “Дынама” трэба вельмі пастарацца, каб праляцець міма еўракубкавай восені. Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі