Дыпламат стаў прычынай эвакуацыі пошты ў Слоніме

Дыпламат стаў прычынай эвакуацыі пошты ў Слоніме

Раніцай 3 снежня быў эвакуяваны будынак пошты на вуліцы Маякоўскага ў Слоніме. Каля аднаго з акенцаў супрацоўніца пабачыла пакінуты невядомым дыпламат. На месца прыехалі міліцыянеры, было выстаўленае ачапленне. З будынка эвакуявалі ўсіх людзей.

Як піша газета "Слонімскі веснік", супрацоўнік мясцовага ваенкамата агледзеў дыпламат і нічога падазронага не знайшоў. А неўзабаве знайшоўся і яго гаспадар. Мужчына адпраўляў на пошце карэспандэнцыю і, выходзячы з будынку, забыўся свой дыпламат. Праца пошты была прыпыненая на 22 хвіліны.

Нагадаем, пасля парыжскіх тэрактаў у апошнія тыдні ў розных гарадах Беларусі пачасціліся звароты грамадзян у міліцыю пра знойдзеныя ў грамадскіх месцах пакінутыя рэчы.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі