Дыпламатаў не пусцілі на суд над японцам, якога Беларусь абвінавачвае ў шпіянажы

Масатосі Наканісі

Масатосі Наканісі / tvr.by

Японскіх дыпламатаў не пусцілі на суд над японцам Наканісі Масатосі, паведамляе Zerkalo са спасылкай на японскае выданне Kyodo.

Пяцідзесяцігадовага японца арыштавалі ў Беларусі ў ліпені мінулага года па падазрэнні ў шпіянажы. Масатошы працаваў у Беларусі выкладчыкам японскай мовы. Яго абвінавачваюць у тым, што за шэсць гадоў зрабіў больш за 9 тысяч фатаграфій беларуска-ўкраінскай мяжы і адправіў іх у Японію.

Пасольства Японіі звярнулася да кіраўніцтва Беларусі з просьбай дазволіць ім назіраць за судовым працэсам, але гэтая просьба была адхіленая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі