Дырэктар БелаПАН: візіт сілавікоў фактычна паралізаваў працу рэдакцыі
14 студзеня ў мінскім офісе інфармагенцтва БелаПАН прайшоў ператрус, які працягваўся каля трох гадзін. Ён праходзіў у межах расследавання крымінальнай справы, распачатай у адносінах журналіста Андрэя Аляксандрава. Яго затрымалі 12 студзеня (затрымана і яго дзяўчына Ірына Злобіна), ён мае статус падазраванага па справе аб "арганізацыі і падтрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). У 2014-2018 гадах Аляксандраў быў намеснікам дырэктара БелаПАН. У пастанове на ператрус таксама згадваўся артыкул "масавыя беспарадкі" (арт. 293 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.