Дырэктара Aivitam Дзмітрыя Досава асудзілі на 15 сутак

Дырэктара Aivitam Дзмітрыя Досава асудзілі на 15 сутак

ІТ-прадпрымальніка, дырэктара кампаніі Aivitam Дзмітрыя Досава асудзлі на 15 сутак. Суд адбыўся яшчэ 13 снежня. 

Але за што менавіта судзілі бізнесоўца і дзе ён адбывае пакаранне — пакуль невядома, піша dev.by.

Досава затрымалі 10 снежня. Потым у праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа, на якім бізнесовец расказвае, што быў падпісаны на тэлеграм-канал, прызнаны экстрэмісцкім. Таксама ён расказаў, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку размясціў відэа з жнівеньскіх пратэстаў.

Дзмітрый Досаў — венчурны інвестар і ІТ-прадпрымальнік. Ён казаў, што яго кампанія "стварае стартапы з нуля", а потым прадае іх інвестарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі