У Мінску затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam

У Мінску затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam

У Мінску сілавікі затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam 49-гадовага Дзмітрыя Досава. Відэа з яго "прызнаннямі" з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. У ім Досаў кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, рабіў рэпосты, а на сваёй старонцы ў Facebook змяшчаў відэа з масавай вулічнай акцыі ў жніўні мінулага года. Таксама ён назваў суму свайго заробку.

Як піша dev.by, інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца ІТ-прадпрымальнік і венчурны інвестар, няма. Досаў неяк расказваў, што яго кампанія "стварае стартапы з нуля" для далейшага продажу "стратэгічнаму інвестару".

У Мінску затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam
Дзмітрый Досаў пасля затрымання / Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі