Дырэктара "Белфармпрама" затрымалі за атрыманне хабару

Дырэктара "Белфармпрама" затрымалі за атрыманне хабару

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу супраць генеральнага дырэктара РУП "Кіруючая кампанія холдынгу "Белфармпрам". Валерыя Шаўчука вінавацяць у атрыманні хабару. Пра гэта прэс-служба Следчага камітэта паведаміла ў сацсетках. 

Шаўчук атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Менеджара ўзялі пад варту.

Пра затрыманне Шаўчука, як паведамляла Еўрарадыё, стала вядома 7 сакавіка. Затрыманне гендырэктара адбылося напрыканцы лютага. Тады яшчэ не было вядома, у чым яго вінавацяць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі